Сусветныя цэны на нафту абваліліся. Ці падаражэе заўтра ў Беларусі бензін?

6 сакавіка сусветныя цэны на нафту ўпалі прыкладна на 10 % пасля правалу прапановы буйных вытворцаў нафты скараціць здабычу.

У сувязі з тым, што каронавірус запавольвае паездкі, вытворчасць і глабальныя пастаўкі, краіны-вытворцы нафты планавалі скараціць здабычу, каб цэны на сыравіну заставаліся стабільнымі, нягледзячы на попыт, паведамляе BBC.

«Белнафтахім» спадзяецца атрымаць у сакавіку 250 тысячаў тон нафты з Азербайджану

Але Расея адмовілася ад скарачэння, у выніку перамовы праваліліся. А гэта спрычынілася да аднаго з найбуйнейшых аднадзённых падзенняў цэнаў за апошнія пяць гадоў.

Нафта «Brent» панесла самую вялікую аднадзённую страту з 2008 года, зваліўшыся больш чым на 9 % да $ 45,27 за барэль. Прамежкавыя кошты «West Texas» упалі на 10,1 % да $ 41,28, гэта самае вялікае аднадзённае падзенне з 2014 года і самы нізкі ўзровень з 2016 года.

Нафтавая дыверсіфікацыя Лукашэнкі. Блеф ці рэальныя планы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Цэны на нафту ўжо знізіліся прыкладна на 30 % з пачатку года. Між тым у Беларусі за гэты час кошты на бензін павышаліся дзевяць разоў.

У Беларусі ў дзявяты раз з пачатку года падаражэў бензін

Сёння, 7 сакавіка, увечары канцэрн «Белнафтахім» мае паведаміць, ці падаражэе з 8 сакавіка ў чарговы раз аўтамабільнае паліва. Тыдзень таму падаражэнне адбылося, нягледзячы на зніжэнне коштаў на нафту. Разам з тым у канцэрне тады заявілі пра «аптымістычны прагноз адносна далейшай дынамікі цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сакавіку».

МГ belsat.eu

Hавiны