Сусветны банк даў Беларусі € 90 млн для падтрымання аховы здароўя


Падпісанне дакументаў адбылося онлайн. Упершыню ў гісторыі Мінздароўя.

Сусветны банк 1 чэрвеня вылучыў € 90 млн Мінздароўя, паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав». У паведамленні адзначаецца, што подпісы на дакументах міністр Уладзімір Каранік і старшыня прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмер паставілі онлайн.

Падпісанне дакументаў онлайн, крыніца: «Официальный Минздрав»

Гэтыя грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, мадэрнізацыю рэанімацыяў і стварэнне выдатна аснашчаных шпіталяў у невялікіх беларускіх мястэчках.

«І калі напачатку гаворка ішла аб € 20 млн, то вывучыўшы нашыя дакументы і абгрунтаванні, беларускі падыход быў падтрыманы Сусветным банкам і значна пашыраны фінансава. Пандэмія прыходзіць і сыходзіць, а людзям заўсёды патрэбная медычная дапамога», – паведаміў Уладзімір Каранік.

Праект будзе рэалізаваны ў хуткім часе. Частка плацяжоў прыйдзе ўжо ў бліжэйшыя дні, рэшта – крыху пазней.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў