Сусветная арганізацыя здароўя перадала Беларусі 6 тыс. тэстаў на каронавірус


Сусветная арганізацыя здароўя перадала ў Беларусь наборы для правядзення тэстаў на каронавірус COVID-19. Пра гэта 3 красавіка паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

У арганізацыі адзначылі, што наборы нямецкай вытворчасці дапамогуць правесці 6 тыс. тэстаў. Яны ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, дадалі ў прадстаўніцтве ААН.

Hавiны
Сусветны банк вылучае на змаганне з каронавірусам $ 1,9 млрд
2020.04.03 08:45

2 красавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі заяўляла, што ў Беларусі маюцца як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы – у запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць 9 лабараторый, яшчэ 3 будуць запушчаныя пры неабходнасці.

За дзень да таго паведамлялася, што ў краіне было праведзена больш за 32 тыс. тэстаў на каронавірус.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў