Супраць удзельніка акцыі 3 жніўня ў Маскве распачалі крымінальную справу. Ён вывіхнуў плячо амапаўцу


У дачыненні аднаго з затрыманых удзельнікаў суботніх пратэстаў у Маскве распачалі крымінальную справу за выкарыстанне гвалту адносна прадстаўніка ўлады. Прозвішча абвінавачанага Усцінаў, паведамляе ТАСС.

Абноўлена
Трубная ў коле АМАПу: хроніка пратэстаў у Маскве 3 жніўня
2019.08.01 13:40

Паводле часткі 1 артыкула 318 Крымінальнага кодэксу яму пагражае пакаранне ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляецца, затрыманы мужчына аказаў актыўны супраціў супрацоўніку АМАПу пры затрыманні. Міліцыянт атрымаў вывіх левага пляча і быў шпіталізаваны ў НДІ імя Скліфасоўскага.

Hавiны
Пяць чалавек трапілі ў шпіталі ў выніку разгону акцыі пратэсту ў Маскве
2019.08.04 14:12

Агулам падчас акцыі «Вернем сабе права на выбары» 3 жніўня ў Маскве, паводле «ОВД-Инфо», затрымалі не менш за 1001 чалавека. Чатырох з іх і аднаго міліцыянта ў выніку разгону пратэстаў шпіталізавалі.

Яшчэ больш за 10 грамадзянаў з’яўляюцца абвінавачанымі ў крымінальных справах паводле ч. 1 арт. 318 (Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады) і ч. 2 арт. 212 (Удзел у масавых беспарадках) КК РФ за ўдзел у акцыі 27 ліпеня. Шасцёра з іх ужо арыштаваныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў