Паўла Севярынца каля дому затрымаў АМАП


Сустаршыня БХД выходзіў са свайго дому, калі яго затрымалі АМАПаўцы. Палітыка даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну.

26 снежня, каля пад’езду ўласнага дому быў затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец. Як паведамляе ў Facebook жонка палітыка Вольга Севярынец, АМАПаўцы даставілі Паўла ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Таксама ў чацвер працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі масавых акцыяў, якія праходзілі ў Менску 7-8 снежня. Цягам дня, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», адбудзецца 15 судовых паседжанняў.

У судзе Маскоўскага раёну Менску на 30 базавых велічыняў (765 рублёў) асудзілі Наталлю Саматый. Такі ж штраф прысудзілі Алесю Лагвінцу, Андрэю Войнічу, Ірыне Шчаснай.

Акрамя таго суд ужо разгледзеў справу ў дачыненні да Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій). Суддзя Маскоўскага суду прысудзіў яму штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

Актывістку Алену Талстую за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня асудзілі на 5 дзён адміністратыўнага арышту і акрамя таго аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Алену Талстую арыштавалі ў залі суда. Актывістка на знак пратэсту аб’явіла галадоўку.

Штраф у памеры 50 базавых велічыняў атрымаў і Зміцер Казакевіч.

Hавiны
Павел Севярынец зноў заклікае на пратэсты супраць інтэграцыі
2019.12.24 11:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў