Больш за 30 чалавек асудзілі сёння за акцыі ў абарону незалежнасці


У Менску і іншых гарадах краіны 9 студзеня прайшлі суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. У гэты дзень адбылося больш за 30 судоў паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах), паведамляе spring96.org.

Па стане на 10:30 у Менску:

  • у Кастрычніцкім судзе Мікалая Казлова і Віталя Трыгубава аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) кожнага, Салаўёва – на 20 б.в. (540 рублёў).
  • у судзе Цэнтральнага раёну лідара «Маладога фронту» Максіма Урбановіча (ён адбывае адміністратыўны арышт да 11 студзеня) пакаралі адразу дзвюма штрафамі па 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) кожны. Таксама двойчы на 50 базавых велічыняў аштрафаваны Андрэй Хранкоў, а Алена Янушкоўская – двойчы на 30 базавых (810 рублёў). На 50 базавых аштрафаваныя Мікалай Казлоў і Андрэй Шарэнда, Аляксей Сюдак і Юрый Татур – на 30.
  • У судзе Ленінскага раёну Наталлю Ладуцьку пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь (675 рублёў), Барыса Дуброўскага ў 20 базавых велічынь (540 рублёў).
  • у судзе Партызанскага раёну лідара БСДП (Г) Ігара Барысава пакаралі штрафам у 15 базавых велічынь (405 рублёў), а мастака Алеся Марачкіна – у 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Па стане на 12:00 у Менску:

  • у судзе Ленінскага рану справу Андрэя Кудзіка вярнулі на дапрацоўку;
  • у судзе Фрунзенскага раёну экс-старшыню АГП Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 30 базавых велічынь (810 рублёў);
  • у судзе Цэнтральнага раёну Алену Талстую, Яўгена Батуру і Паўла Севярынца (цяпер ён адбывае адміністратыўны арышт) пакаралі штрафамі ў памеры 50 базавых велічыняў, Ігара Краўчанку – штрафам у 30 базавых велічыняў (810 рублёў), справу супраць Лявона Баршчэўскага адправілі на дапрацоўку;

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным на дэпутата Вярхоўнага савета 12 склікання, ганаровага…

Opublikowany przez Таццяна Нядбай Środa, 8 stycznia 2020

  • у судзе Кастрычніцкага раёну Валерыя Бычкоўскага і Сяргея Спарыша пакаралі штрафамі ў памеры 50 базавых велічыняў.

У Пінску на 10 базавых велічыняў (270 рублёў) аштрафавалі Змітра Тарасюка, у Віцебску на 60 базавых (1620 рублёў) – Таццяну Севярынец.

"Выкрыківала лозунгі "Жыве Беларусь!" – чытае суддзя Юрчанка мянтоўскія пратаколы. І за 2 справы, якія разгледзіў за 10 хвілін, аштрафаваў Таццяну Севярынец на 60 базавых. ЦЫРК, А НЕ СУД!

Opublikowany przez Зьміцер Лупач Czwartek, 9 stycznia 2020

Па стане на 15.00. у Менску:

  • у судзе Ленінскага раёну Барыса Анікеева пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (810 рублёў), Ганну Шапуцька – штрафам у 25 б.в. (675 рублёў);
  • у судзе Цэнтральнага раёну першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўцу Пятра Садоўскага пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (810 рублёў);
  • у судзе Кастрычніцкага раёну Галіну Жукоўскую аштрафавалі на 20 б.в. (540 рублёў).

10 студзеня судовы канвеер працягнецца: як мінімум 19 паседжанняў запланаваныя на гэты дзень. Яны пройдуць у судах пяці раёнаў Менску, а таксама ў Лідскім і Дубровенскім.

ВІДЭА
Ланцуг Незалежнасці і шэсце. У Менску прайшлі 2 акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА, ФОТА
2019.12.29 13:52

7,8, 20,21 і 29 снежня ў Менску праходзілі акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыі адбываліся мірна і без затрыманняў, аднак пасля іх удзельнікаў пачалі масава прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці. Сустаршыню БХД Паўла Севярынца і іншых лідараў пратэстаў затрымалі і пакаралі адміністратыўным арыштам яшчэ напярэдадні апошняй акцыі 29 снежня. Таксама акцыі супраць інтэграцыі адбываліся ў Горадні і Пінску.

Абноўлена
У Менску судзяць актывістаў за акцыі ў падтрыманне незалежнасці
2020.01.08 12:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў