Суд пакараў актывістаў за акцыі падчас агітацыйнай кампаніі


Суды ў Менску пачалі выносіць прысуды актывістам Дзянісу Красачку, Ніне Багінскай, Вользе Нікалайчык і Леаніду Кулакову, паведамляе сайт spring96.org.

Суд лічыць актывістаў вінаватымі ў здзяйсненні адміністрацыйнага парушэня і выносіць пакаранне ў выглядзе штрафаў.

Вольга Нікалайчык не з’явілася на разгляд адміністрацыйнай справы. Яе судзілі за ўдзел у акцыях 8 і 16 лістапада. Супраць актывісткі сведчылі супрацоўнікі АМАПу. У выніку суддзя Ганна Ігнацьева прысудзіла Вользе Нікалайчык штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Такяі ж штрафы прысудзілі Леаніду Кулакову і Ніне Багінскай.

Дзяніса Красачку таксама прызналі вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (637,5 рублёў).

Таксама ў Воршы судзяць блогера Змітра Казлова. Раніцай 4 снежня будуць судзіць Аксану Юшкевіч. Агулам будуць судзіць каля двух дзясяткаў чалавек за ўдзел у пратэстах падчас выбараў.

Hавiны
У Беларусі ўключыўся паслявыбарчы судовы канвеер
2019.12.02 11:11

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў