Суд не задаволіў скаргу гарадзенскіх журналістаў


Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча на рашэнне Ленінскага суда Горадні, у якім суддзя Руслан Гурын сваёй пастановай ад 1-га лютага 2019-га году аштрафаваў на 30 базавых велічыняў кожнага з іх паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Вынік суда быў прадказальны, таму складальнікі скаргі не пайшлі на яго разгляд. Журналісты мусілі прайсці гэты этап для падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Суддзя Раманоўскі зачытаў скаргу, і пасла пятнаццаці хвіліннага перапынку на вынясенне рашэння абвесціў, што скарга засталася без задавальнення.

Зараз Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч будуць абскарджваць рашэнне суда ў міжнародных структурах.

Hавiны
«Сем месяцаў у беларускай турме». Псіхалагічна-антрапалагічныя занатоўкі ад Алеся Кіркевіча
2018.06.01 09:25

СК, belsat.eu

Стужка навінаў