Сёння Алеся Дзянісава будуць судзіць за «экстрэмісцкі рэпост»


Журналісту прысудзілі 25 базавых велічыняў за рэпост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Адміністрацыйную справу разгледзеў суд Кастрычніцкага раёну Горадні.

Раней паседжанне, прызначанае на 29 кастрычніка, перанеслі на 2 лістапада. Інфармацыю пра суд даслалі праз смс.

На журналіста і лідара гурта «Дзецюкі» завялі справу за экстрэмізм, пра што стала вядома некалькі тыдняў таму. Алесь Дзянісаў атрымаў копію пратакола, з якога вынікае, што музыка парушыў ч. 2 арт. 17.11 КАаП (выраб або распаўсюд, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства) Беларусі.

Нагодай для адміністрацыйнай справы стаў рэпост пра леташні ўдзел берасцейскіх анархістаў у Маршы недармаедаў.

У ліпені ў Алеся Дзянісава і ягонага калегі Аляксея Кайрыса прайшлі ператрусы з канфіскацыяй ноўтбукаў ды тэлефонаў. Гарадзенская міліцыя пачала правяранне паводле факту «паклёпу і абразы асобы».

Верагодна, гаворка ідзе пра кіраўніцу ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!». Жанчына пазбягае кантакту з журналістамі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў