Суд арыштаваў актывы «Газпрому»

Стакгольмскі арбітраж пастанавіў арыштаваць актывы «Газпрому» у «Nord Stream AG» і «Nord Stream 2 AG».

Пра гэта паведамляе ўкраінская кампанія «Нафтагаз» Украіна ў афіцыйным «Twitter’ы».

Арбітраж пастанавіў што «Газпром» павінен выплаціць Украіне $ 4,6 мільярда, але з улікам рашэння па іншай спрэчцы («Нафтагаз» абавязалі выплаціць расейскай кампаніі $ 2 млрд) сума спагнання з «Газпрому» склала $ 2,56 млрд.

Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер мяркуе, што рашэнне Стакгольмскага арбітражу было прынятае, «кіруючыся падвойнымі стандартамі».

Швейцарскія судовыя выканаўцы праводзяць дзеянні, каб замарозіць долі «Газпрому» у «Nord Stream AG» і «Nord Stream 2 AG», паведамляе «Нафтагаз». «Газпром» адмаўляецца супрацоўнічаць з судовымі выканаўцамі. Расейская кампанія мае намер абскардзіць рашэнне арбітражу.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны