20 жніўня судовая калегія грамадзянскіх справаў Гомельскага абласнога суда скасавала пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна Расеі Сяргея Рэзчыка. Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
Сяргей Рэзчык нарадзіўся ў Хойніках, у 1990-х, жыву ў Расеі, аўтаматычна набыў грамадзянства РФ. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стварыў сям’, выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей, мае кватэру ў Хойніках, стабільную працу і даход. І жонка, і дзеці маюць беларускае грамадзянства.
У красавіку 2019 года Хойніцкі РАУС вырашыў дэпартаваць мужчыну з Беларусі за тое, што ён кіраваў аўтамабілем п’яным, перавозіў у аўтамабілі дзіця без дзіцячага крэсла ды пераходзіў вуліцу ў неўсталяваным месцы.
З дапамогай праваабаронцаў Сяргей Рэзчык здолеў адмяніць высылку.
МГ belsat.eu