Стваральнік «Чарнобылю» расказаў, якую сцэну выразалі з серыялу

Парад 1 траўня 1986 года ў Менску. Фота: minsknews.by

З серыялу «Чарнобыль» выразалі сцэну, якая распавядала пра першамайскі парад у Менску. Пра гэта стваральнік серыялу Крэйг Мэйзін распавёў у інтэрв’ю «The Hollywood Reporter».

Як адзначыў сцэнарыст, сцэну давялося выразаць з прычыны абмежаванняў хронаметражу. Але ён хацеў уставіць яе назад.

Канец «Чарнобылю». Турысты едуць у Прыпяць, стваральнік серыялу дзякуе па-беларуску

«У другой серыі персанаж Эмілі Ўотсан прыходзіць да партыйнага чыноўніка, які кажа ёй, што няма ніякай праблемы. У наступнай сцэне мы бачым, як гэты чыноўнік па тэлефоне спрабуе ўгаварыць партыйнае кіраўніцтва дазволіць яму адмяніць дэманстрацыю 1 траўня ў Менску праз радыяцыю, але яны яму не дазваляюць. Ён нічога не можа зрабіць з гэтым, і вымушаны сам удзельнічаць у парадзе», – расказаў Крэйг Мэйзін.

Сапраўдная Людміла з серыялу «Чарнобыль»: на вяселлі быў нядобры знак

Стваральнік серыялу адзначыў, што ў Менску і Кіеве сапраўды 1 траўня прайшлі парады, у якіх людзі, уключна з дзецьмі, маршыравалі па вуліцах, не ведаючы пра радыеактыўны выкід за чатыры дні да таго.

МГ belsat.eu

Hавiны