Тэлеграм-канал studentyBY паведамляе, што з БДПУ эвакуююць усіх студэнтаў. Прычынаю таму нібыта паведамленне пра мініраванне будынку.
Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму, студэнтаў педагагічнага ўніверсітэту эвакуявалі не з прычыны паведамлення пра мініраванне, а таму, што па адрасе вуліца Савецкая, 18 быў знойдзены артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Зараз жыццю і здароўю грамадзян нічога не пагражае, адзначылі ў ведамстве.
ул. Советская, 18. Найден 76-мм артиллерийский снаряд времен ВОВ без взрывчатого вещества. На месте работают саперы взрывотехнического центра ВВ, сотрудники милиции. Проводилась эвакуация граждан. Жизни и здоровью граждан ничего не угрожает.
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) April 22, 2019
СК belsat.eu