Стрыечны пляменнік Пуціна збіраецца стварыць партыю і патрапіць у Дзярждуму


Сын стрыечнага брата кіраўніка Расеі, Раман Пуцін, збіраецца стварыць партыю на базе руху «Люди дела», заснаванага ў лютым, піша «Коммерсант». Яе асноўная задача – прайсці на выбары ў Дзярждуму.

Партыя, паводле Пуціна, павінна аб’яднаць бізнесоўцаў і будзе пазіцыянавацца як «правакансерватыўны праект», у задачы якога ўваходзіць абарона прадпрымальнікаў: зніжэнне падатковай нагрузкі для малога бізнесу, барацьба з манаполіямі і гандлёвымі сеткамі, зніжэнне падаткаў, танныя крэдыты.

Асноўная мэта партыі – удзельнічаць у бліжэйшых выбарах у Дзярждуму, паведаміў Раман Пуцін. Да канца вясны плануецца правесці ўстаноўчы зʼезд партыі, каб вылучыць кандыдатаў рэгіянальныя выбары, якія пройдуць 8 верасня. Асабіста пуцін таксама будзе балатавацца.

Раман Пуцін – сын Ігара Пуціна, стрыечнага брата прэзідэнта Расеі. Ён зʼяўляецца дырэктарам ТАА «Пуцін Кансалтынг», якая да 2015 года называлася Putin Consulting Ltd і была заснаваная ў Вялікабрытаніі. Юрысты кампаніі дапамагалі з прыцягненнем інвестараў для мікрафінансавых арганізацыяў.

У 2017 годзе Рускі акадэмічны фонд, які ўзначальваў Раман Пуцін, прапанаваў Мінабароны даваць адтэрміноўку ад войска да 27 гадоў усім выпускнікам з чырвоным дыпломам. Аднак, скарыстаўшыся ёю, яны не змогуць зʼехаць з Расеі, па задуме фонду. Пазней там патлумачылі, што не прапаноўваюць «закрыць межы для чырвонадыпломнікаў і аспірантаў».

КА belsat.eu

Стужка навінаў