«Страна для жизни» стварыла новы тэлеграм-канал замест узламанага


Асноўны тэлеграм-канал @strana888 і чат @strana_888 «Страны для жизни» відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, якія былі захопленыя невядомымі, заблакаваныя.

Зараз «маніпуляцыі з каналам заблакаваныя адміністрацыяй Telegram праз падазроныя дзеянні», гаворыцца ў паведамленні «Минск для жизни».

Замест гэтага створаны новы канал https://t.me/strana_official

«Усе пасты на асноўным канале з гэтага моманту не маюць ніякага дачынення да праекту «Краіна для жыцця» да адмысловай абвесткі на https://t.me/strana_official», – паведамілі ў кампаніі.

Hавiны
Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» ўзламалі хакеры
2020.06.19 16:00

Тэлеграм-канал кампаніі Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни» фактычна быў знішчаны хакерамі. 19 чэрвеня невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал «Краіна для жыцця», змянілі назву і арыгінальны лагатып на назву і лагатып кампаніі БРСМ «раЗАм».

Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» меў каля 50 тысяч падпісчыкаў. Зараз іх каля 35 тысяч.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў