Страляніна ў Манчэсцеры. Пацярпела 10 чалавек


Страляніна адбылася ўначы ў раёне Мос Сайд. Мясцовая паліцыя паведамляе пра 10 параненых.

На месцы здарэння паліцыя дапытвае сведкаў, праводзіць вобшукі і праглядае запісы з камераў відэаназірання. Паліцэйскія намагаюцца высветліць месца, з якога стралялі. Самога ж стралка пакуль што не знайшлі.

«Цяпер у шпіталі знаходзіцца некалькі чалавек з рознымі раненнямі, але, на шчасце, большасць з іх не пагражае жыццю», – адзначыла прадстаўніца паліцыі Дэбі Дулі.

У раёне ўзмоцнена патруляванне.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў