Стаў вядомы кароткі спіс перакладчыцкай прэміі Шэрмана


Прэмія імя Карласа Шэрмана.
Фота: pen-centre.by

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі дзевяць кніг, якія ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі 2019 года. Як паведамілі ў Беларускім ПЭН-цэнтры, сёлетні кароткі спіс складаецца з 3 кніг у кожнай з трох намінацыяў.

У намінацыі Пераклад прозы прэтэндэнтамі з’яўляюцца:

Марыя МартысевічІгнат Карповіч «Сонька» (пераклад з польскай мовы).

Марына ШодаВольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (пераклад з польскай мовы).

Hавiны
Польская пісьменніца сталася лаўрэаткаю Нобэлеўскай прэміі
2019.10.10 15:24

Сяргей ШупаМойшэ Кульбак «Мой панядзелак» (пераклад з ідышу).

Пераклад паэзіі:

Антон Францішак БрыльМарк Валерый Марцыял «Выбраныя вершы» (пераклад з лацінскай мовы).

Андрэй ХадановічАрцюр Рэмбо «Выбранае» (пераклад з французскай мовы).

Юлія ЦімафееваУолт Уітмэн «Выбраная паэзія» (пераклад з англійскай мовы).

Абноўлена
Гедройц – 2019. Лепшая кніга – «Libido» Iллі Сiна
2019.09.25 10:59

Пераклад дзіцячай кнігі:

Надзея КандрусевічСвэн Нурдквіст «Мітусня ў агародзе» (пераклад са шведскай мовы).

Надзея КандрусевічЮя Вісландэр «Ёрдзіс» (пераклад са шведскай мовы).

Юлія ЦімафееваСтыян Холе «Лета Гармана» (пераклад з нарвежскай мовы).

Уручэнне прэміі адбудзецца 26 кастрычніка а 16.00 у прасторы ZAL#2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд «Вяртанне». Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся Вера Бурлак, Андрэй Хадановіч і Якуб Лапатка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў