Статкевіч усклаў кветкі на магілу савецкіх воінаў


Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч усклаў кветкі на братнюю магілу савецкіх воінаў на бульвары Талбухіна ў Менску.

У цырымоніі ўскладання кветак узялі ўдзел каля 15 чалавек. Паводле карэспандэнта Belsat.eu, за імі назіралі сілавікі ў цывільнай вопратцы.

Акцыя прайшла без затрыманняў, але ўсіх, хто на ёй прысутнічаў знялі на камеру. У некаторых праваахоўнікі перапісалі пашпартныя звесткі.

Фота – Арцём Лява

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў