«Стартуе ён, як касмічны карабель»: Лукашэнка пратэставаў электракар «Tesla Model S»


Кіраўнік Беларусі даручыў айчынным распрацоўнікам імкнуцца да ўзроўню кампаніі Ілона Маска.

«Стартуе ён, як касмічны карабель… За дзве з паловай секунды – 100 км. Але мяне цікавіла, як ён трымае дарогу, – ідэальна», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Tesla» каля рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі

«Ніхто паслязаўтра, у бліжэйшай будучыні не будзе масава набываць, як гэта было раней, аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання. Параўнайце гэты аўтамабіль з тым, які мы стварылі, і імкніцеся да гэтага», – загадаў Лукашэнка.

Нагадаем, што нядаўна першы айчынны электракар на базе «Geely» тэставаў намеснік кіраўніка ўраду Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Батарэя – адзін з асноўных элементаў. Не трэба яе ўпіхваць у багажнік. Як вы ўбачылі, яе паклалі на дно ў «Tesla», і яна, як я зразумеў, нават утрымлівае на высокай хуткасці аўтамабіль, балансуе рух. Таму і нам гэтым шляхам трэба пайсці», – параіў Лукашэнка.

31 жніўня Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную развіццю аўтамабілебудавання ў Беларусі.

У нарадзе ўзялі ўдзел памочнік кіраўніка Беларусі Аляксандр Косінец, міністр прамысловасці Віталь Воўк, старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, а таксама распрацоўнікі айчынных электракараў.

Удзельнікі нарады

«Tesla Model S» крыху адрозніваецца ад апошняй мадэлі «Tesla 3».

Крыніца: tesla.com/model3

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Стужка навінаў