Стартаваў збор сродкаў для рэпрэсаваных. Ужо сабралі больш за $ 30 тыс.


Ініцыятыва збору сродкаў BY_Help запусціла краўдфандынг для падтрымання тых, хто пацярпеў ад пераследу ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.

«Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава зноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары», – заяўляюць арганізатары.

Пералічыць сродкі можна праз:

  • Фандрэйзер у Facebook
  • PayPal: alaksiej.lavoncyk@tol.org
  • Рахунак у еўра, у доларах ці брытанскіх фунтах (для дэталяў пісаць у асабістыя паведамленні арганізатарам).

Ужо сабрана больш за $ 31 тыс.

Hавiны
Распачатыя крымінальныя справы на блогераў Пятрухіна і Цыгановіча
2020.06.26 09:03

Грошы пойдуць на аплату штрафаў паводле адміністрацыйных справаў, адвакатаў і перадач – паводле крымінальных, а таксама на падтрыманне сем’яў рэпрэсаваных. Прыярытэт у выплатах будзе тым, хто ўпершыню трапіў пад пераслед.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў