‏Старшыня партыі Зяленскага: праблема Данбасу не вырашаецца законамі


Кіраўнік партыі «Слуга народу» Дзмітрый Разумкоў зрабіў такую заяву ў размове з расейскім выданнем kommersant.ru.

«Усе мы хацелі б, каб быў мір, каб Данбас і Крым вярнуліся ва Украіну. На жаль, гэта не вырашаецца законамі», – сказаў Разумкоў.

«Тут больш пытанні дыпламатыі, санкцыйных ціску, пытанні ўнутранай палітыкі, звязаныя з барацьбой з карупцыяй, з інфармацыйнай палітыкай, з эканомікай, інфрастрктурай, сацыяльнай палітыкай. Гэта цэлы комплекс задач, якія трэба будзе выканаць і якія дазволяць хутчэй вярнуць часова акупаваныя тэрыторыі», – адзначыў палітык.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці надання Данбасу асаблівага статусу, Разумкоў прызнаў, што гэта пытанне вырашаецца на заканадаўчым узроўні. А вось праблему вайны, паводле Разумкова, законамі развязаць не ўдасца. «Гэта пытанне жадання. Ва ўкраінскага боку яно ёсць. На жаль, не ва ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу мы назіраем гэтае жаданне», – дадаў кіраўнік партыі «Слуга народу»

Hавiны
Каманда Зяленскага стварае расейскамоўны тэлеканал для жыхароў Данбасу
2019.07.30 09:02

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў