Старэйшы сын Лукашэнкі наведаў Швейцарыю і пазаўзеў за расейцаў


Віктар Лукашэнка ў Швейцарыі.
Фота: noc.by

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі наведаў з афіцыйным візітам Швейцарыю. Пра гэта паведамляе сайт НАК.

У Лазане Віктар Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Швейцарскай алімпійскай асацыяцыі Юргам Шталем. Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацы ў спорце ды інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння паміж алімпійскімі камітэтамі дзвюх краін.

Hавiны
Чэшскі трэнер распавёў пра бізнес-сувязі Віктара Лукашэнкі
2020.01.02 11:42

Юрг Шталь у сваю чаргу адзначыў поспех II Еўрапейскіх гульняў у Менску і наяўнасць у краіны досведу, інфраструктуры для правядзення новых міжнародных спартыўных падзеяў самага высокага ўзроўню.

Таксама беларуская дэлегацыя сустрэлася 20 студзеня з беларускімі спартоўцамі, якія ўдзельнічаюць у III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, ды азнаёмілася з некаторымі спартыўнымі аб’ектамі гульняў.

Меркаванні
Першы Віця-прэзідэнт
2019.11.19 20:46

Прадстаўнікі НАК паназіралі за розыгрышам медалёў у шорт-трэку ды за перамогай хакейнай зборнай Расеі над Даніяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў