Стан чатырох пацярпелых на «Беларуськаліі» стабільна цяжкі


Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сваім тэлеграм-канале паведаміла новыя звесткі адносна сітуацыі з пацярпелых у выніку здарэння ў шахце «Беларуськалія».

Адзначаецца, што ў выходныя чатыром пацярпелым, якія знаходзяцца ў Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Менску, правялі па дзве аперацыі. На 8 сакавіка стан усіх стабільна цяжкі.

Hавiны
Аварыя ў шахце на «Беларуськаліі»: 5 пацярпелых пераводзяць у Менск
2020.03.05 17:38

Пацярпеламу, якога шпіталізавалі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, таксама правялі аперацыю. У бліжэйшы час яго плануецца перавесці з рэанімацыі.

4 сакавіка ў шахце «Беларуськалію» адбылося сутыкненне машыны, якая перавозіла шахцёраў з горнай пародаю. 8 чалавек былі дастаўленыя ў больніцу. Кіроўца аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў