Сталічнаму бізнесу арэндную плату за зямлю і падатак на нерухомасць знізяць у два разы


Падтрыманне могуць атрымаць тыя бізнесы, якія панеслі найбольшыя страты ад пандэміі.

Паводле інфармацыі Telegram-каналу Менгарвыканкаму, у Менску быў усталяваны пералік тых бізнесаў, якім у другім і трэцім квартале знізяць у два разы арэндную плату за зямлю і падатак на нерухомасць і зямельны падатак.

Гэтая пастанова датычыць тых, хто панёс найбольшыя страты праз наступствы пандэміі. Перадусім гаворка ідзе аб:

  • транспартных, кур’ерскіх, паштовых кампаніях
  • паслугах часовага пражывання і харчавання (аднак не датычна бараў ды рэстарацыяў)
  • турызме, арганізацыі канферэнцыяў і выстаў
  • дашкольная адукацыя і падрыхтоўка кіроўцаў
  • творчасць, спорт, забавы і адпачынак
  • паслугі па рамонце рэчаў і побытавай тэхнікі

«Дадзеныя захады дапамогуць субʼектам гаспадаркі працягнуць стабільную працу, захаваць працоўныя месцы, своечасова выплочваць заробак», – гаворыцца ў паведамленні.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў