Сталі вядомыя вынікі перамоваў па Данбасе. Парашэнка: «Украіна становіцца на калені?»

Падчас перамоваў трохбаковай групы бакі дамовіліся пра развядзенне сілаў у станіцы Луганскай 10 чэрвеня, а таксама пра падпісанне пагаднення аб спыненні агню 19 чэрвеня.

На паседжанні кантактнай групы экс-прэзідэнт Украіны прапанаваў зняць блакаду з асобных раёнаў Данбасу. А экс-кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка назваў гэта здрадаю нацыянальных інтарэсаў.

У сваім «Facebook’у» Парашэнка нагадаў, што 15 сакавіка 2017 года рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны былі спыненыя эканамічныя сувязі з непадкантрольнымі Кіеву тэрыторыямі ў адказ на захоп украінскіх дзяржаўных прадпрыемстваў ды увядзенне расейскай падатковай сістэмы.

«Што ж змянілася з таго часу? З боку акупанта – нічагуткі. Атрымліваецца ўкраінскі бок становіцца на калені, пра што ўжо казаў Зяленскі?», – запытаўся Парашэнка.



Пятро Парашэнка запатрабаваў ад новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага даць публічны адказ «на якой падставе ён даў такія дырэктывы дэлегацыі Украіны» падчас перамоваў трохбаковай групы.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны