Стала вядома, у чым вінавацяць сяброўку сям’і Бабарыкі Святлану Купрэеву

Сяброўка сямʼі Віктара Бабарыкі і адна з каардынатарак ягонай ініцыятыўнай групы Святлана Купрэева ўжо тыдзень знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Як паведамляе перадвыбарчы штаб Віктара Бабарыкі, у маці затрыманай у кватэры пасля вопісу маёмасці засталася пастанава ДФР, у якой пазначана, што яе дачка, Святлана Купрэева, падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), спалучанага з прычыненнем шкоды на суму не менш за 8 950 222,89 рублёў – то бок амаль $ 4 млн.

У штабе адзначаюць, што Святлана жыве вельмі сціпла: яна пражывае з маці, якой 81 год, у старой «хрушчоўцы». Каштоўнай маёмасці ў сямʼі няма.

Святлану Купрэеву затрымалі раніцай 11 чэрвеня працаўнікі ДФР. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, адваката да яе не пускаюць, спасылаючыся на каранцін.

Віктар Бабарыка падкрэсліваў, што Святлана Купрэева ніколі не працавала ні ў «Белгазпрамбанку», ні ў прыватных кампаніях, звязаных са «справай Белгазпрамбанку». Яна проста была сяброўкай сям’і і чальцом ініцыятыўнай групы. Стала вядома, у чым вінавацяць сяброўку сям’і Бабарыкі Святлану Купрэеву. Бабарыка заявіў, што лічыць затрыманне Святланы «ціскам і шантажом».

ІІ belsat.eu

Hавiны