Стала вядома, што пабудуюць каля Курапатаў


Праект Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
Фота: «На стройках Минска»

Нацыянальны выставачны цэнтр, які плануюць пабудаваць каля Курапатаў, будзе мець форму васілька. Пра гэта піша газета «На стройках Минска».

Як адзначыў галоўны архітэктар «Менскпраекту» Уладзімір Архангельскі, агулам было выканана шэсць варыянтаў эскізнага праекту.

Hавiны
Лукашэнка: Беларусь не можа развівацца без Нацыянальнага выставачнага цэнтру
2019.05.14 11:41

«За аснову ўзятая канцэпцыя нанізвання на гарызантальную вось залаў і адкрытых пляцовак рознага фармату і прызначэння. Прапанову «Васільковае неба» лічу найбольш удалай», – адзначыў архітэктар.

Канцэпцыя цэнтру прадстаўленая ў выглядзе васілька. Брукаванне адкрытых выставачных пляцовак мяркуецца ў выглядзе беларускага арнаменту па матывах слуцкіх паясоў. Падстава кветкі прызначаная для рэгіянальных выставаў. Пешаходная эспланада аб’ядноўвае пялёсткі васілька, дзе будуць змешчаныя выставачныя плошчы, канферэнц-залы і памяшканні адміністрацыі.

Для ўзмацнення эфекту лёгкасці і натуральнасці будынку кветкі дах над пялёсткамі выкананы з перфараванага металу.

Кіраўнік Беларусі даручыў да 2021 года пабудаваць у краіне Нацыянальны выставачны цэнтр. Паводле яго, арганізацыя выставачнай дзейнасці – вельмі сур’ёзнае і прынцыповае пытанне для Беларусі.

Адзінае месца, дзе яго трэба будаваць – гэта поле, суседняе з мемарыялам Курапаты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў