Стала вядома, колькі замежнікаў наведалі Еўрапейскія гульні ў Менску


Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук паведаміў у інтэрв’ю «Беларусь-1», што II Еўрапейскія гульні ў Менску наведалі 35 тысяч замежнікаў.

«Афіцыйна было прададзена 213 тысячаў квіткоў. З іх 12,7 тыс з іх было прададзена замежным турыстам. Былі запрошаныя рознымі грамадскімі арганізацыямі яшчэ каля 7 тысяч замежнікаў для ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта ўжо лічым 20 тысяч. Нашы білетныя тураператары, што ў працэсе Гульняў прыцягвалі турыстаў, – яшчэ 15 тысяч. Гэта не бярэм замежнікаў, маю на ўвазе, жыхароў блізкага замежжа: Расеі, Украіны, Казахстана. У нас былі турысты з Кітая. Таму 35 тысяч – гэта афіцыйная інфармацыя без уліку гасцей, якія прыязджалі ў краіну самі», – заявіў Кавальчук.

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні праходзілі ў Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. Гульні абышліся бюджэту краіны ў 540 мільёнаў рублёў.

Аб’ектыў
Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»
2019.06.30 21:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў