На момант гэтай публікацыі, перапісаліся каля 505 000 жыхароў Беларусі.
Перапіс насельніцтва Беларусі распачаўся 4 кастрычніка. Да 18 кастрычніка перапісаць сябе і сям’ю можна онлайн, да 30-га – на стацыянарным участку. Тых, хто не наведаў участку або не перапісаўся праз інтэрнэт, перапісчыкі наведаюць асабіста па месцы жыхарства з 21 па 30 кастрычніка.
Каб заахвоціць жыхароў Беларусі да перапісу ў інтэрнэце, Белстат разыгрывае смартфоны Xiaomi Redmi Note 8 Pro. Па выніках першага дня тэлефон адправіўся жыхарцы Берасця Наталлі Кірычук.
ДД belsat.eu