Стала вядома, дзе і калі пройдзе III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны


Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў паведаміў, што III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў Горадні ў наступным годзе. Пра гэта піша БелТА.

«Рашэнне аб гэтым прынята. Для гораду гэта вялікі гонар. Ужо пачынаем актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на вышэйшым узроўні», – адзначыў Уладзімір Краўцоў.

Паводле ягоных словаў, III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года.

Нагадаем, сёлета Форум рэгіёнаў адбыўся 3-4 кастрычніка ў Жытоміры. У 2018 годзе форум прымаў Гомель. Традыцыйна форум рэгіёнаў наведваюць кіраўнікі двух дзяржаваў.

Hавiны
«Час абраў нас разбіраць завалы». Як Зяленскі з Лукашэнкам сустракаліся ў Жытоміры
2019.10.04 20:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў