Сёння ў законе прапісаны 92 пункты, якія ўплываюць на памер пенсіі. Праз гэта працэс налічэння застаецца непразрыстым.
«Гэта немагчыма. Мы спрабавалі з прафесарам матэматыкі вынайсці нейкую формулу, каб выкарыстаўшы яе, чалавек даведаўся, колькі ён будзе атрымліваць», – распавяла кіраўніца аб’яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко.
Яна звяртае ўвагу і на тое, што Пенсійны фонд не робіць справаздач, з якіх людзі маглі б даведацца, колькі грошай туды паступіла і як іх потым выдаткавалі.
Падрабязнасці – у відэа.
Гэта фрагмент праграмы «Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.
ІА, belsat.eu