Спецыяльнасці ўніверсітэту, на які скардзіўся міністр Карпенка, пазбавілі акрэдытацыі


Міністэрства адукацыі Беларусі не працягнула акрэдытацыі некаторых спецыяльнасцяў Менскага інавацыйнага ўніверсітэту. У выніку 1600 студэнтаў могуць застацца без дыпломаў, піша TUT.by.

Дэпартамент кантролю якасці адукацыі скасаваў акрэдытацыю пяці спецыяльнасцяў – «Правазнаўства», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогіяў», «Транспартная лагістыка» і «Псіхалогія». Тут навучаецца 1600 студэнтаў з 1670 прадстаўнікоў універсітэту.

Аб’ектыў
Настаўнікі трапляюць у небяспеку падчас штогадовага «хаджэння па дамах»
2019.10.17 22:45

Рэктар Мікалай Суша кажа, што ўніверсітэт адпавядае ўсім крытэрам. Гэтак, паказнік ведаў студэнтаў быў вышэйшы за гранічна дапушчальны. Не было праблемаў і адносна інтэрнату, аўдыторыяў, буфетаў, базаў адпачынку.

«Былі, вядома, і заўвагі. Напрыклад, у асобных выпадках неадпаведнасць навучальных планаў стандартам, незабяспечанасць у поўнай меры літаратурай у бібліятэцы. Але хто цяпер ходзіць у бібліятэку, калі ёсць інтэрнэт і электронная бібліятэка?» – кажа Суша.

Hавiны
Адваротны бок IT-дзяржавы: палова беларускіх школаў нават не карыстаецца хуткасным інтэрнэтам
2019.10.31 15:13

Паводле яго, гэта ўсё нягрубыя парушэнні, а акрэдытацыя не пацвярджаецца толькі пры сур’ёзных парушэннях заканадаўства аб адукацыі.

Рэктар адзначае, што за 28 гадоў дзейнасці ўніверсітэту такіх праблемаў не было ніколі. Але сёлета ў сакавіку праверку зладзіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, у выніку чаго ўніверсітэту забаранілі навучаць дыстанцыйна зняволеных. І хоць напярэдадні 1 верасня забарона была адмененае, усе зняволеныя студэнты ўжо былі адлічаныя.

Hавiны
У школах Беларусі зноў з’явяцца ваенрукі
2019.10.31 06:28

Ігар Карпенка таксама напісаў ліст у Генеральную пракуратуру. Праўда, парушэнняў заканадаўства аб адукацыі выяўлена не было.

Ва ўніверсітэту ёсць тры дні, каб падаць апеляцыю. Таксама ВНУ плануе пры патрэбе звярнуцца ў суд. Між тым студэнты 11 лістапада ў сценах універсітэту збіраюцца выйсці на страйк.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў