Спадчына з металу. У Магілёве затрымалі магільных злодзеяў


На Машакоўскіх могілках у XIX ст. хавалі хавалі вядомых і выбітных асобаў.
Фота: «Белсат»

Затрымалі асобаў, якія кралі металічныя пліты і крыжы ХІХ стагоддзя з Машакоўскіх могілак і здавалі на металалом. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў дырэктар Музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

У траўні з Машакоўскіх могілках знікла металічнае надмагілле колішняга галавы гораду Рыгора Іванавіча Грум-Гржымайлы. Заявы ў міліцыю на гэты конт ужо рабілі дэпутат гарсавету Галіна Бяляева і старшыня ТБМ у Магілёве Алег Дзьячкоў.

Hавiны
У Магілёве скралі надмагілле XIX стагоддзя. Хутчэй за ўсё, пліту здалі на металалом
2020.05.22 19:09

Цяпер яны шукаюць нашчадкаў роду Грум-Гржымайла, каб тыя напісалі новую заяву ў міліцыю. Сённяшняе заканадаўства дазваляе прыцягнуць магільных злодзеяў толькі да адміністрацыйнай адказнасці, як за крадзеж металалому. Эксперты і аматары гісторыі лічаць, што хадзіць на могілкі па метал пэўныя асобы перастануць, калі старажытным могілкам (у тым ліку і Машакоўскім могілкам у Магілёве) нададуць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У такім выпадку за іх крадзеж ці сапсаванне заканадаўства будзе прадугледжвала б больш жорсткі – крымінальны пераслед.

Алег Дзьячкоў зацікавіўся даследваннем Машакоўскіх могілак 5 гадоў таму.
Фота: «Белсат»

«У злодзеяў знайшлі кавалкі металу, якія можна ідэнтыфікаваць, як надмагільныя пліты. Працэс раскрыцця злачынства пойдзе лепш, калі ў міліцыі будзе заява не толькі ад грамадзянаў, але і ад нашчадкаў роду. Таму мы аб’явілі пошук і змаглі іх знайсці літаральна за некалькі гадзін. Ужо ў панядзелак мы пойдзем з прадстаўнікамі роду Грум-Гржымайла падаваць заяву ў Ленінскі РАУС», – пракаментаваў Аляксей Бацюкоў.

Месца, адкуль была скрадзеная пліта.
Фота: «Белсат»

Канкрэтна пліту Грум-Гржымайлаў пакуль не знайшлі і падазраюць, што яна ўжо пайшла на металалом. Адшукалі ж рэшткі іншых сцягнутых з могілак пліт. Старшыня ТБМ у Магілёве Алег Дзьячкоў лічыць, што тут і цяпер беларусы губляюць значную частку сваёй гісторыі. Адныя помнікі раскрадаюць марадзёры, іншыя знішчаюцца праз нядбайнае стаўленне, праз недагледжанасць.

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў