SpaceX паспяхова пасадзіла Falcon 9 на зямлю (ВІДЭА)

Аэракасмічная кампанія вывела на арбіту адзінаццаць спадарожнікаў Orbcomm з карысным грузам на борце. Гэта першы выпадак паспяховай пасадкі прыступкі арбітальнай ракеты на зямлю пасля палёту ў космас.

Дагэтуль усе тры спробы (апошняя з якіх была ў чэрвені сёлета) пасадзіць ракету Falcon 9 на плывучую платформу скончыліся няўдала. Наступны запуск грузавой капсулы намечаны на студзень 2016 года.

«З вяртаннем, дзетка», – напісаў кіраўнік кампаніі Ілона Маск у сваім Тўітары.

Пачынаючы SpaceX, Маск заявіў, што ягонай канчатковай мэтай зʼяўляецца заснаванне калоніі людзей на Марсе, калі на Зямлі адбудзецца выміранне. Менавіта шматразовае выкарыстанне ракетаносьбітаў мае паспрыяць танным касмічным палётам у будучыні.

ДР, belsat.eu

Hавiны