«Советская Белоруссия» пераблытала Ерэван і Баку


Беларускі футбольны адмысловец Вадзім Скрыпчанка прызначаны галоўным трэнерам ФК «Арарат-Арменія». Пра гэта паведамілі і журналісты інтэрнэт-старонкі «СБ» – галоўнага друкаванага органа краіны, але пераблыталі сталіцы Арменіі і Азербайджану, телепартаваўшы клуб «Арарат-Арменія» з Ерэвана ў Баку.

Скрыншот з sb.by

Заўважым, што Арменія і Азербайджан знаходзяцца ў стане ўзброенага канфлікту.

Вадзім Скрыпчанка двойчы выйграваў чэмпіянат Беларусі ў складзе БАТЭ. Працаваў трэнерам у ФК «Менск». Пазней перабраўся ў Расею, дзе ўзначальваў «Кубань», «Урал», «Крылы Саветаў» і «Анжы».

У Расеі Скрыпчанка ўсталяваў сумны рэкорд. Два гады запар ягоныя клубы выляталі з расейскай прэмʼер-лігі ў ніжэйшы дывізіён.

Новы клуб Скрыпчанкі заснаваны ў 2017 годзе і належыць групе кампаніяй «Ташыр» і грамадзяніну Расеі Самвелу Карапецяну.

У гэтым сезоне каманда з Ерэвану выступіць у мацнейшым дывізіёне чэмпіянату Арменіі. Беларускі трэнер дэбютуе ў афіцыйным матчы 5 жніўня. У гэты дзень «Арарат-Арменія» у стартавай гульні чэмпіянату прыме «Алашкерт», які ў мінулым сезоне ў межах Лігі чэмпіёнаў абыграў БАТЭ.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў