Вытворца безалкагольных напояў Coca-Cola плануе ўжо восенню сёлета распачаць прадаваць у Японіі свой першы алкагольны напой, пасля паспяховага тэсту, піша The Wall Street Journal.
Цяпер японскае падраздзяленне Coca-Cola вядзе перамовы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і крамамі краіны ў справе пачатку продажаў алкагольнага напою Lemon-Do.
Выданне адзначае, што падобныя напоі ў Японіі карыстаюцца вялікай папулярнасцю і называюцца Chuhai. Іх гатуюць змешваючы газаваную ваду са смакам садавіны з мясцовым алкагольным напоем сецю.
Lemon-Do стане першым алкагольным напоем, які выпусціла Coca-Cola за 133 гады існавання кампаніі.
Напой выпускаецца толькі з цытрынавым смакам. Яго моц вагаецца ад 3 % да 7 %.
https://naviny.belsat.eu/news/13421/
СК belsat.eu