Сёлета снежань у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамету.
Хоць месяц пачаўся з марозу і снегу, ужо ў бліжэйшыя дні чакаецца пацяпленне. Пройдуць дажджы ды мокры снег, прагназуюцца туманы і галалёд. Тэмпература паветра ўночы будзе трошкі меншай за нуль, удзень жа чакаецца невялікі плюс.
У другой палове снежня надвор’е будзе няўстойлівым. Пахаладанні будуць змяняцца адлігамі, прагназуюцца змешаныя ападкі.
Агулам сярэдняя тэмпература паветра ў апошні месяц году чакаецца на 1 градус вышэй за кліматычную норму. А вось месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах нормы.
МГ belsat.eu