У Сусветнай арганізацыі здароўя заявілі, што каэфіцыент смяротнасці ад каронавірусу COVID-19 істотна вышэй, чым ад сезоннага грыпу. Пра гэта паведамляе DW.
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Адханам Гебрэесус заявіў, што ўзровень смяротнасці ад каронавірусу COVID-19 у цяперашні час складае 3,4 %, што робіць яго больш смяротным, чым сезонны грып, які звычайна забівае менш за 1 % інфікаваных.
Гебрэесус ахарактарызаваў каронавірус як «унікальны вірус з унікальнымі характарыстыкамі». Ён адзначыў, што і каронавірус, і грып выклікаюць рэспіраторныя захворванні і распаўсюджваюцца аднолькава, аднак паміж імі ёсць некаторыя важныя адрозненні. У прыватнасці, каронавірус перадаецца ў параўнанні з грыпам менш эфектыўна. Інфікаваныя грыпам, але яшчэ не хворыя людзі, з’яўляюцца асноўнымі фактарамі перадачы інфекцыі, чаго, імаверна, не адбываецца ў выпадку з каронавірусам.
Другое важнае адрозненне заключаецца ў тым, што SARS-CoV-2 выклікае больш цяжкія захворванні, чым сезонны грып.
Кіраўнік САЗ кажа, што калі шмат людзей ва ўсім свеце выпрацавалі імунітэт да сезонных штамам грыпу, то каронавірус зʼяўляецца новым вірусам, да якога ні ў каго няма імунітэту. Такім чынам, заражэнне пагражае большай колькасці людзей.
ІІ belsat.eu