«Смуткуем разам з братэрскім народам»: Лукашэнка выказаў спачуванні родным загінулых у Магнітагорску


Кіраўнік Беларусі ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні губернатару Чэлябінскай вобласці Расеі Барысу Дуброўскаму, родным і блізкім загінулых пры выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску, паведамілі belta.by у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

«Велізарны боль напоўніў сэрцы ўсіх беларусаў. Мы смуткуем разам з братэрскім расейскім народам і падзяляем цяжар бяды, якая напаткала яго», – гаворыцца ў спачуванні.

Зранку 31 снежня ў адным з дамоў у Магнітагорску ў выніку выбуху газу абваліўся пад’езд. Дзясяткі людзей застаюцца пад заваламі.

ВІДЭА
Пад заваламі дому ў Магнітагорску знайшлі 11-месячнае немаўля. Дзіцё жывое
2019.01.01 14:05

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў