СМІ: Трамп адмяніў удар па Іране, паслухаўшыся парады журналіста


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адмовіўся ад ваеннага ўдару па Ірану ў адказ на збіты беспілотнік, паслухаўшыся парады некалькіх людзей, у тым ліку аднаго са сваіх любімых тэлевядоўцаў Такера Карлсана з тэлеканала Fox News. Пра гэта піша The New York Times.

Паводле інфармацыі выдання, Карлсан у прыватнай гутарцы сказаў Трампу, што напад на Іран будзе вар’яцтвам. Тэлевядоўца таксама сказаў, што вайна з Іранам перашкодзіць Трампу пераабрацца на прэзідэнцкі тэрмін у 2020 годзе.

The New York Times адзначае, што Карлсан быў не адзіным, хто адгаворваў Трампа ад ваеннага адказу на збіты беспілотнік.

Газета The New York Times першай паведаміла пра тое, што прэзідэнт ЗША Доналд Трамп ухваліў ваенныя ўдары па некалькіх мэтах у Іране, але ў апошні момант адмяніў іх. Сам Трамп заявіў, што вырашыў адмовіцца ад удару, палічыўшы гібель 150 чалавек непрапарцыйным адказам на збіты беспілотнік.

КА belsat.eu

Стужка навінаў