СМІ: кіраўніка Беларусі запрасілі ў Брусель


Кіраўнікоў усіх шасці краінаў «Усходняга партнёрства» запрасілі на штогадовую сустрэчу ініцыятывы, якая пройдзе 13 траўня ў Бруселі. Пра гэта паведамляе «New Europe». Сярод запрошаных ёсць і кіраўнік Беларусі.

Прымаць сустрэчу будзе прэзідэнт Рады Еўрапейскага Звязу Дональд Туск. На ёй плануецца абмеркаваць неабходнасць прагрэсу ў такіх галінах, як вяршэнства права, кіраванне і барацьба з карупцыяй.

Аб’ектыў
Аўстрыйскае акно ў Еўропу
2019.03.29 21:35

Як перадае выданне са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ЕЗ, Усходняе Партнёрства развівалася на фоне не заўсёды лёгка палітычнага кантэксту і праблем бяспекі краін-партнёраў. Тым не менш, паводле яго, ініцыятыва не прызначаная для таго, каб краіны рабілі выбар паміж Расеяй і Еўразвязам, але ўзаемадзейнічалі на падставе добраахвотнай супрацы.

Не выключаецца, што міністры замежных спраў ЕЗ ухваляць праграму развіцця Усходняга Партнёрства пасля 2020 года.

Hавiны
Ці паедзе Лукашэнка ў Варшаву? Каментуе былы амбасадар Польшчы ў Беларусі
2019.03.26 17:17

Нагадаем, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Вялікая міжнародная сустрэча адбудзецца 1 верасня ў Варшаве. А 16 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Турцыю.

Усходняе партнёрства – праект Еўрапейскага звязу, мэтай якога ёсць развіццё інтэграцыйных сувязяў ЕЗ з шасцю краінамі былога СССР: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў