На сайце смаленскага аддзялення Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі зʼявілася фотасправаздача з акцыі ў мемарыяльным комплексе «Катынь». Актывісты сабраліся на акцыю з нагоды візіту беларускай дэлегацыі, якая планавала ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Беларусаў сустрэлі ў Катынскім лесе паліцыянты і людзі з партрэтамі Сталіна.
Мясцовыя камуністы нават зрабілі адмысловую расцяжку з перакрэсленым бел-чырвона-белым сцягам.
ЮВ, belsat.eu