Службу ў войску могуць уключыць у працоўны стаж ужо сёлета


Урад Беларусі прапрацаваў комплекс захадаў для павышэння статусу вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы. Пакет матывацыйных мераў ужо ўхвалены кіраўніком краіны, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў падрыхтаваць праекты прававых актаў для рэалізацыі гэтых прапановаў. Частку з іх унясуць ужо да 1 снежня. Гэта датычыць і ўключэння тэрміну тэрміновай ваеннай службы ў страхавы працоўны стаж.

Hавiны
Мінабароны абяцае будучым жаўнерам прэферэнцыі
2019.10.03 18:19

Таксама ўлады прапрацоўваюць ільготы вайскоўцам тэрміновай службы ў адукацыі, ахове здароўя, жыллёвым забеспячэнні.

Нагадаем, што грамадзяне Беларусі пасля тэрміновай службу ў войску змогуць атрымаць шэраг новых прэферэнцыяў. Гэта прадугледжанае новымі рэдакцыямі Жыллёвага і Працоўнага кодэксаў, якія запрацуюць адпаведна з 1 і 28 студзеня 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў