Следчыя спынілі крымінальную справу супраць Майсея Мазько

Следчы камітэт спыніў крымінальную справу ў дачыненні да актывіста кампаніі па барацьбе з акумулятарным заводам у Берасці Майсея Мазько. Актывіста падазравалі ў захоўванні патронаў і выбухоўкі.

Майсея Мазько затрымалі ў красавіку. Супрацоўнікі ДАІ спынілі Мазько на аўто. Следчыя і асобы ў цывільным абшукалі машыну, у якой ён ехаў і знайшлі прадметы, падобныя на патроны, і нават брыкет невядомага рэчыва. Мужчыну змясцілі ў ізалятар Ленінскага РАУС Берасця. Пазней затрымалі і яго сына Дзяніса.

Абвінавачаны віны не прызнаў.

Улада помсціць праціўніку акумулятарнага заводу ў Берасці. Крымінальная справа нібы за захоўванне боепрыпасаў

У выніку міліцыянты адпусцілі Майсея і яго сына з ізалятара, хаця першапачаткова абвінавачванні не здымаліся.

Праваабаронцы адзначылі, што затрыманне і знойдзеныя боепрыпасы з’яўляецца правакацыяй і помстай збоку ўладаў на актыўных пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу. У выніку справа развалілася.

Праваабаронца пра выбухоўку ў берасцейскага актывіста: «Нас хочуць паказаць нейкімі тэрарыстамі»

СК belsat.eu

 

Hавiны