Следчыя і паліцыя ў Маскве ладзяць ператрусы ў офісах і кватэрах апазіцыйных палітыкаў

У офіс Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага ў Маскве прыйшлі супрацоўнікі Следчага камітэту і паліцэйскія. Пра гэта паведаміў дырэктар ФБК Іван Жданаў.

Адначасова з гэтым апазіцыйныя палітыкі паведамляюць пра пераслед. Гэтак Дзмітрый Жмуткоў, якога пракуратура назвала адным з арганізатарам запланаванай на 27 ліпеня акцыі, паведаміў, што па адрасе прапіскі, у кватэру яго бабулі, прыйшлі сямёра асобаў. Следчыя пачалі ператрус у бацькоў Канстанціна Янкаўскас. Ператрус адбываецца і ў перадвыбарчым штабе Іллі Яшына.

«Нават не спрабуюць хаваць, што гэтая крымінальная справа палітычна матываваная. Нахабны і супрацьзаконны ціск на апазіцыю ў разгар выбарчай кампаніі», – адзначыў у сваім twitter Ілля Яшын.

СК расследуе крымінальную справу аб перашкодзе працы выбарчых камісіяў. Нагодай сталі вулічныя акцыі за допуск незалежных кандыдатаў у Масгардуму, у тым ліку каля Масгарвыканкаму 14 ліпеня.

Навальны знайшоў у дэпутата ад «Адзінай Расеі» $ 90 млн і пайшоў на «содні»

СК belsat.eu

Hавiны