Следчы камітэт патлумачыў, чаму загінулы міліцыянт не меў штаноў


Кадр з відэпрэзентацыі СК па справе Яўгена Патаповіча на брыфінгу ў Менску 20 траўня 2019 года

Следчы камітэт зрабіў дадатковую заяву аб дэталях справы Яўгена Патаповіча, якія не былі агучаныя на прэсавай канферэнцыі. Раніцай 20 траўня следчыя паведамілі журналістам, што асноўная версія прычыны смерці міліцыянта – суіцыд.

Паводле апошняй інфармацыі ад следчых, штаноў на інспектары ДАІ не было таму, што загінулы наўмысна спаліў іх з дапамогай вадкасці для распальвання.

ВІДЭА
Следчы камітэт пра гібель міліцыянта ў Магілёве: Асноўная версія – суіцыд
2019.05.20 12:22

Следчыя звяртаюць увагу, што мужчына не меў ніякіх раненняў у вобласці пахвіны: кроў на ніжняй бялізне апынулася там з-за позы цела загінулага.

«Адзінае зафіксаванае цялеснае пашкоджанне – агнястрэльнае раненне ў галаву. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца на асобных Telegram-каналах, з’яўляецца недакладнай. Дрэнная якасць і ракурс фота дазваляюць раскручваць гэтую «версію», бо іх аўтары разумеюць, што здымак буйным планам не будзе апублікаваны па этычных меркаваннях», – дадаюць следчыя.

Hавiны
Прадстаўніца Следчага камітэту: Яўген Патаповіч інсцэнаваў уласнае забойства
2019.05.20 16:48

Паводле СК, перад тым, як забіць сябе, Яўген Патаповіч адправіў паведамленне ў «Вайберы» для таго, каб яго хутчэй знайшлі.

18 траўня 2019 года. Цырымонія развітання з застрэленым інспектарам ДАІ Яўгенам Патаповічам. Фота – «Белсат»

Следчыя дадаюць, што падчас прэсавай канферэнцыі зрабілі агаворку аб 18 патронах.

«Іх, вядома, было 16 – два магазіны па 8 патронаў. На месцы здарэння выяўлена было 15», – дадалі ў СК.

Намеснік начальніка крымінальнага вышуку МУС Максім Свірыд і начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту Яўген Архірэеў на брыфінгу 20 траўня распавялі, што інфармацыя пра выкраданне 22-гадовага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча невядомымі асобамі з цыганскім абліччам на чорнай «Волзе» афіцыйна не пацвердзілася.

Hавiны
Блогер NEXTA адказаў Следчаму камітэту
2019.05.20 14:58

ДД belsat.eu

Стужка навінаў