Следчы камітэт апублікаваў відэа з месца забойства магілёўскага інспектара ДАІ


Цела 22-гадовага лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча знайшлі ў лясным масіве пад Магілёвам а 20:45 16 траўня.

Па факце забойства СК узбудзіў крымінальную справу паводле арт. 362 (забойства працаўніка органаў унутраных справаў у звязку з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку).

А 18:27 ДАІшнік адправіў паведамленне па «Viber»: «Пільна. Чорная “волга”. Тры ромы. Рэгістрацыйны знак – расейскі».

Расследаванне крымінальнай справы ажыццяўляецца следчымі галоўнага ўпраўлення цэнтральнага апарату ведамства, яго ход знаходзіцца на асабістым кантролі Старшыні Следчага камітэту Івана Наскевіча, паведамляе, sk.gov.by.

Hавiны
«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі
2019.05.17 09:29

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў