Складзены рэйтынг самых бяспечных і небяспечных смартфонаў

Аналітычная кампанія Statista апублікавала вынікі даследавання, у якім выкарыстала звесткі нямецкага ведамства па радыяцыйнай абароне для рэйтынгу па ўзроўні выпраменьвання.

Рэйтынг сфармаваны на падставе вымярэння ўдзельнага каэфіцыенту паглынання электрамагнітнага выпраменьвання (Specific absorption rate, SAR). Адзінкай вымярэння SAR з’яўляецца ват на кілаграм. У Еўропе дапушчальнае значэнне выпраменьвання складае 2 Вт/кг, у ЗША Федэральнае агенцтва па сувязі (FCC) сертыфікуе толькі тыя прылады, SAR якіх не перавышае 1,6 Вт/кг, паведамляюць «Вести.Экономика».

Самы высокі ўзровень выпраменьвання (радыяцыі) апынуўся ў бюджэтнага тэлефона Xiaomi Mi A1, у якім ён знаходзіцца на ўзроўні 1,75 Вт/кг. Затым, але з ужо больш нізкімі паказнікамі, ідуць OnePlus 5T (1,68 Вт/кг), Xiaomi Mi Max 3 (1,58 Вт/кг), OnePlus 6T (1,55 Вт/кг), а таксама HTC U12 life (1,48 Вт/кг).

Далей у спісе ідуць Xiaomi Mi Mix 3, Google Pixel 3 XL, OnePlus 5, iPhone 7, Sony Xperia XZ1 Compact, HTC Desire 12, Google Pixel 3, OnePlus 6, iPhone 8, Xiaomi Redmi Note 5 і ZTE Axon 7 mini, прычым у апошняга паказнік выпраменьвання складае 1,29 Вт/кг.

Хоць усе гэтыя значэнні і знаходзяцца ў дапушчальных межах, аднак пры карыстанні смартфонаў з высокім узроўнем радыяцыйнага выпраменьвання ў некаторых людзей могуць назірацца праблемы са здароўем, якія звычайна выяўляюцца ў выглядзе галаўнога болю, кепскага самаадчування і невялікага дыскамфорту ў целе.

Пры гэтым цяпер у свеце няма ніякіх пацверджаных даследаванняў, якія б на ўсе 100 % даказвалі негатыўны ўплыў смартфонаў на здароўе людзей, таму ўсе такія тэорыі зʼяўляюцца толькі проста здагадкай, заснаванай на падставе назіранняў.

У рэйтынгу смартфонаў з найменшай выпраменьваннем на першым месцы стаіць Galaxy Note8, які дзеліць верхнюю пазіцыю з ZTE Axon Elite і LG G7. Усяго ў пераліку самых бяспечных смартфонаў налічваецца восем мадэляў Samsung, тры ZTE і па пары LG і Motorola.

У даследаванні прымалі ўсе смартфоны кампаній Apple, Blackberry, Google, HTC, Huawei, LG, Motorola, OnePlus, Samsung, Sony, Xiaomi і ZTE, якія выйшлі на рынак да сярэдзіны снежня 2018 году.

Мабільнікі для школьнікаў усё ж шкодныя

СК, belsat.eu

Hавiны