Праз праблемы з пітной вадой у Менску СК распачаў крымінальную справу

Па факце паступлення няякаснай вады ў вадаправод у Менску распачата крымінальная справа. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Следчага камітэта.

Нагадаем, 24 чэрвеня ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы пачаліся праблемы з пітною вадою. Жыхары наракалі на рэзкі пах і пякоту. Хутка быў арганізаваны падвоз вады ў цыстэрнах.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, паступленне небясшкоднай па хімічным складзе вады ў вадаправод адбылося ў выніку бяздзейнасці або няякаснага выканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі абслуговых арганізацыяў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе СК.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле па ч.2 арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

СК паведамляе, што ў межах расследавання справы дапытваюцца службовыя асобы, канфіскаваная тэхнічная дакументацыя. Таксама адабраныя пробы вады ў розных раёнах Менску, прызначаная комплексная хімічная экспертыза.

«Па выніках расследавання будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка дзеянням службовых асобаў. Для высветлення абставінаў таго, што адбылося створана следчая група. Расследаванне знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка УСК па г. Менску», – кажуць у СК.

Менгарвыканкам патлумачыў, што магло стаць прычынай праблемаў з пітной вадой

ІІ belsat.eu

Hавiны