СК распачаў крымінальную справу па інцыдэнце ў «Арэна-Сіці»


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце абрушэння падвясной столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці».

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. Пакуль не ўдакладняецца, пра якім артыкул крымінальнага кодэксу вядзецца гаворка.

Следчымі адбіраецца праектная, тэхнічная і будаўнічая дакументацыя, дапытваюцца работнікі гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Прызначаныя экспертныя даследаванні, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Працу следчых на месцы здарэння каардынуе асабіста старшыня СК Іван Наскевіч.

Нагадаем, днём 12 лістапада ў ГЦ «Арэна-Сіці» на праспекце Пераможцаў у Менску абвалілася падвясная столь. У выніку пацярпела 24-гадовая дзяўчына, яна шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай і шокам.

Абноўлена
У гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвясная столь, ёсць пацярпелыя. СТРЫМ
2018.11.12 15:07

КА, belsat.eu

Стужка навінаў